У Гомелі батарэі пераключылі на рэжым прапальвання

У Гомелі з 17 кастрычніка батарэі ў жылых дамах перавялі на рэжым прапальвання, пішуць "Гомельские ведомости".
 
Такое рашэнне было прынятае ў сувязі з тым, што тэмпература вонкавага паветра ўзнялася вышэй за 14 градусаў цяпла. У рэжым прапальвання ў сувязі з павышэннем тэмпературы пераводзяцца аб'екты на тэрыторыі ўсёй Гомельскай вобласці.

Камунальнікі запэўніваюць, што сістэма ацяплення жылога фонду адновіцца ў штатным рэжыме, як толькі пахаладае. Па прагнозах сіноптыкаў, гэта адбудзецца на выходных.

Дарэчы, СМІ пішуць пра перавод сістэмы ацяплення ў рэжым прапальвання і ў Гродне.