У Гомелі асудзілі танцорку, прадпрымальніцу, палітзняволеную Вікторыю Гаўрыліну
![Вікторыя Гаўрыліна](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/vg1.jpg.webp?itok=bjEcG_7N)
Вікторыя Гаўрыліна / facebook.com/victoria.gavrilina/
У Гомелі асудзілі танцорку, прадпрымальніцу, палітзняволеную, маці дваіх дзяцей Вікторыю Гаўрыліну. Справу разглядаў Гомельскі абласны суд. Гаўрыліну прызналі вінаватай у "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" (за данаты) і "незаконных дзеяннях ў дачыненні да персанальных звестак". Суддзя Анатоль Сотнікаў прызначыў жанчыне 3 гады і 3 месяцы калоніі агульнага рэжыму і штраф — 100 базавых велічынь (3700 рублёў).
У прапагандысцкім сюжэце на АНТ Вікторыю Гаўрыліну таксама абвінавачвалі ў нібыта нявыплаце падаткаў, падпісках на "экстрэмісцкія" тг-каналы, удзеле ў плане "Перамога".
Гаўрыліна была затрыманая разам з мужам 27 студзеня 2023 года і да суда змешчаная ў СІЗА №3 Гомеля. Беларускія праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай. Дырэктар Гомельскага маторарамонтнага завода, вакаліст этна-гурта "Бан-Жвірба" Дзмітрый Гаўрылін адбыў 30 сутак адміністрацыйнага арышту і быў адпушчаны на волю.
![У Гомелі асудзілі танцорку, прадпрымальніцу, палітзняволеную Вікторыю Гаўрыліну](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Gau.jpg.webp?itok=AHVSvwQP)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.