У Гомелі ад уладаў дабіваюцца ўстаноўкі лавак на прыпынках

Устаноўкі лавак на прыпынках грамадскага транспарту дамагаюцца ў Гомелі мясцовыя грамадскія актывісты.  На працягу чэрвеня яны звярталіся са скаргамі ў адміністрацыі ўсіх
чатырох раёнаў горада на адсутнасць лавак на дзевяці пасадачных
пляцоўках прыпынкаў маршрутнага транспарту. Удзельнікі акцыі лічаць,
што праблема з лавачкамі вырашальная і адміністрацыі раёнаў могуць і
абавязаныя стварыць умовы для гараджан, якія чакаюць транспарту.

Аднак,
нягледзячы на зварот і скаргі, дагэтуль лаўкі, так неабходныя сталым
людзям, цяжарным жанчынам, інвалідам, дзецям, на прыпынках не
з'явіліся. Як адзначае БелаПАН, летась такія звароты грамадзян у Гомелі
мелі поспех - лаўкі ўстанавілі на адным прыпынку.