У голай фотасесіі ў Дубаі беларускі не ўдзельнічалі?

У голай фотасесіі ў Дубаі беларускі не ўдзельнічалі?

У голай фотасесіі ў Дубаі беларускі не ўдзельнічалі. Консульства Беларусі не мае інфармацыі пра тое, што сярод затрыманых ёсць беларускія грамадзянкі, паведамляе TUT.by. Але гэта яшчэ папярэднія даныя.

"Справа ў тым, што афіцыйная інфармацыя з паліцыі яшчэ не паступіла, але паводле папярэдняй неафіцыйнай інфармацыі грамадзяне Беларусі затрыманыя не былі, — кажа консул нашай краіны ў Дубаі Сяргей Аляксееў. — Пакуль, на жаль, іншых каментароў няма".

Фота і відэа голай фотасесіі на балконе папулярнай гасцініцы ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах з'явілася напярэдадні. Паведамлялася, што паліцыя затрымала больш за дзясятак мадэляў з Беларусі, Украіны, Малдовы і Расіі, і ім пагражае штраф і паўгода турмы. Аднак украінскія СМІ пішуць пра затрыманне 11 украінак. Расійскія дыпламаты ўжо высветлілі, што грамадзянак РФ там не было (хаця спачатку пра іх паведамлялі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі