У Глыбокім затрымалі бодзібілдара Аляксандра Шарабайку

Аляксандр Шарабайка / З архіву Еўрарадыё
Аляксандр Шарабайка / З архіву Еўрарадыё

У Глыбокім затрымалі бодзібілдара Аляксандра Шарабайку. Яму інкрымінуюць "абразу Лукашэнкі". Пра гэта паведаміў палітуцякач Кастусь Шыталь.

Праваабаронцы даведаліся, што Шарабайку затрымалі 13 сакавіка, пазней яму прызначылі 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пасля выбараў 2020-га бодзібілдара ўжо неаднаразова затрымлівалі. Аднойчы на яго затрыманне выязджалі 10 міліцыянераў на двух аўтамабілях.

"У міліцыі, і ў ІЧУ працуе некалькі чалавек, якія раней кансультаваліся ў мяне па бодзібілдынгу,расказваў у 2021-м Аляксандр Шарабайка. — Ну і ўявіце: знаёмыя мяне садзяць, яны ж ахоўваюць. Горад маленькі — усе ўсіх ведаюць. Так што стаўленне было нармальнае".

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі