Вы тут

У Глыбоцкім раёне змыла частку дарогі

На месцы здарэння / Скрыншот з відэа nn.by

У Глыбоцкім раёне воднымі патокамі змыла частку дарогі, якая злучае аграгарадкі Празарокі і Чарневічы. Як паведамляе nn.by, у той жа дзень яе аднавілі.

"Вось гэта сіла стыхіі! Вось гэта сіла прыроды!", — каментуе на відэа здарэнне адна з мясцовых жыхарак.

Год таму падобны вялізны правал утварыўся на аўтадарозе ў Валожынскім раёне паміж Івянцом і Пяршаямі. Там яе аднавілі не так аператыўна.

Адноўленая дарога / nn.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.