У Гданьску арыштавалі трох палякаў, якія напалі на сям'ю беларусаў

У Гданьску арыштавалі трох палякаў, якія напалі на сям'ю беларусаў

У Гданьску арыштавалі трох палякаў, якія напалі на сям'ю беларусаў. Як піша Gazeta Wybоrcza, зламыснікі праяўлялі агрэсію з канца вясны, калі ў горадзе пасялілася сям'я з Беларусі. Беларусы стараліся пазбягаць канфліктаў, але суседзі іх зневажалі і дыскрымінавалі па этнічных прыкметах, заяўляе паліцыя.

Тыдзень таму трое мужчын напалі на беларуса, ударылі яго ў галаву. На дапамогу пацярпеламу прыйшла жонка, тады зламыснікі напалі і на яе. Праз два дні, 7 верасня, нападнікаў затрымалі. Ім 49, 50 і 52 гады. У нядзелю было прынятае рашэнне аб іх арышце на тры месяцы. Завадатару, старэйшаму мужчыне сярод затрыманых, выставілі абвінавачанне ў пагрозах, дыскрымінацыі і знявазе паводле нацыянальнай прыкметы. Іншым давядзецца адказаць за нанясенне беларусам цялесных пашкоджанняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі