У Газе ў сутыкненнях з ізраільскімі вайскоўцамі загінулі 59 палестынцаў

У Газе ў сутыкненнях з ізраільскімі вайскоўцамі загінулі 59 палестынцаў

На межах сектара Газа і Ізраіля ў сутыкненнях з ізраільскімі вайскоўцамі загінулі 59 палестынцаў (раней паведамлялася пра 55 загінулых). Яны пратэставалі супраць пераносу амерыканскай амбасады з Тэль-Авіва ў Іерусалім. Сярод ахвяр — васьмімесячная дзяўчынка, якая надыхалася газу і памерла. Сотні людзей атрымалі раненні. Чырвоны Крыж заявіў, што ў пацярпелых раненні ад баявых патронаў, аднак ізраільскі бок сцвярджае: выкарыстоўваліся толькі гумовыя кулі і слёзацечны газ. Тэль-Авіў называе дзеянні свайго войска "самаабаронай".

Агулам у акцыях пратэсту на 12 участках мяжы ўдзельнічалі каля 35 тысяч чалавек. У пратэстоўцаў былі самаробныя выбуховыя прыстасаванні, бутэлькі з запальваючай сумессю, яны спрабавалі ламаць памежныя агароджы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі