У Гарадоцкім раёне мядзведзі тэрарызуюць дачнікаў

У Гарадоцкім раёне мядзведзі тэрарызуюць дачнікаў

У Гарадоцкім раёне мядзведзі тэрарызуюць дачнікаў з вёсак Шпакава і Евіна. Як піша TUT.by, лясныя госці прыходзяць уначы да ўчасткаў, ламаюць агароджу, нават жалезную, нападаюць на пчаліныя вуллі і раскідваюць іх. Свойскіх сабак яны не баяцца.

Дачнікі ўжо вывезлі ў горад жонак і дзяцей, там засталіся толькі мужчыны, якія ўначы дзяжураць, каб прагнаць звяроў.

У Гарадоцкай прыродаахоўнай інспекцыі кажуць, што ў курсе праблемы: 3 ліпеня рабілі шумавы прагон у лесе, каб напалохаць мядзведзяў і калі яны зноў прыйдуць да ўчасткаў, працэдура паўтарыцца.

У Беларусі забароненае паляванне на мядзведзяў, якія занесеныя ў Чырвоную кнігу. На пачатку 2000-х гадоў іх агульная колькасць складала 100-110 асобінаў, а болей за ўсё жывёлаў існавала на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага заказніка і прылеглых да яго лясгасаў.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі