У гандлёвым цэнтры “Свет моды” ў Ждановічах адбыўся пажар

Сёння ўдзень у гандлёвым цэнтры “Свет моды” ў Ждановічах адбыўся пажар. 300 чалавек былі эвакуіраваныя. Папярэдняй прычынай узгарання, па інфармацыі ратавальнікаў, стала кароткае замыканне электраправодкі. Пажар адбыўся ў павільёне плошчай 5 на 3 метры.

У гандлёвым цэнтры ўсталяваная пажарная сігналізацыя — сістэма абвесткі і сістэма пажаратушэння. Усе яны спрацавалі. Неўзабаве пажар быў патушаны, перадае “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі