У Ганцавіцкім раёне міліцыя спыняла "голыя танцы"
![Свой учынак мужчына не змог патлумачыць (ілюстрацыйнае фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/mud-1587198_1280.jpg.webp?itok=q4pOdead)
Свой учынак мужчына не змог патлумачыць (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
У Ганцавіцкім раёне міліцыя спыняла "голыя танцы". У адным з населеных пунктаў 54-гадовы нецвярозы мужчына крычаў і бегаў па вуліцы без адзення. 33-гадовая мясцовая жыхарка патэлефанавала ў міліцыю і расказала пра "вулічнае шоу" каля жылых дамоў. Міліцыянеры затрымалі мужчыну. Свой учынак ён не змог патлумачыць.
У дачыненні хулігана распачалі крымінальную справу.
![У Ганцавіцкім раёне міліцыя спыняла "голыя танцы"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/33_51.jpg.webp?itok=PxuqbJ64)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.