У Францыі больш за 200 катоў атруцілі невядомым рэчывам

У Францыі больш за 200 катоў атруцілі невядомым рэчывам

У Францыі больш за 200 катоў і котак, хатніх і бяздомных, атруцілі невядомым рэчывам. Усе ахвяры “серыйнага забойцы котак” жылі ў невялікім прыморскім гарадку Сэн-П’ер-ла-Мер (на 90 км на поўдзень ад Манпелье). Загінулі жывёлы на працягу месяца, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.

Трывожнымі весткамі з Сэн-П’ер-ла-Мера заклапочаныя абаронцы жывёлаў. Да таго ж з’яўляюцца новыя ахвяры — грызуны і птушкі. Мясцовыя жыхары баяцца за дзяцей, якія могуць выпадкова знайсці атруту і пацярпець. Што за атрута выкарыстоўваецца невядомым ці невядомымі, высвятляе паліцыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі