У Форуме дэмсіл Цапкалы — раскол праз пару месяцаў пасля стварэння

Удзельніцы Форуму дэмакратычных сіл​ / belarusforum.org
Удзельніцы Форуму дэмакратычных сіл​ / belarusforum.org

Шэсць сябраў часовай рады Форуму дэмакратычных сіл Беларусі — структуры, створанай Валерыем Цапкалам — абвясцілі аб выхадзе са складу рады.

Прычынай для расколу ў структуры, якая існуе ўсяго пару месяцаў, сталі "асобныя ініцыятывы і дзеянні, якія былі агучаныя і зробленыя нібыта ад імя Форуму".

Напрыклад, з астатнімі ўдзельнікамі Форуму не ўзгаднілі ўдзел яго прадстаўнікоў у "Кангрэсе свабоднай Расія". "Мы працягваем настойваць на тым, што Расія — вораг і акупант, а яе імперыялістычныя амбіцыі прынеслі пагрозу незалежнасці і нацыянальнай свядомасці свабодным краінам і народам", — гаворыцца ў заяве.

В Форуме демсил Цепкало — раскол спустя пару месяцев после создания
"Кангрэс свабоднай Расіі" ў Вільні / t.me/belarusforumorg

Таксама актывісты крытыкуюць ініцыятыву правядзення выбараў сярод апазіцыі, якую прасоўвае Цапкала. Яны лічаць ідэю не прапрацаванай.

Заяву падпісалі Вячаслаў Япішка, Міхаіл Кучараў, Вольга Катовіч, Вадзім Дзмітранок, Вольга Пашкевіч і Таццяна Сівачэнка. Яна была апублікаваная ў телеграм-канале Форуму, аднак пазней яе выдалілі. Рэпосты захаваліся ў асабістых каналах некаторых аўтараў сумеснай заявы.

Валерыя Цапкалу "ўсміхнула" навіна пра раскол на Форуме дэмакратычных сілаў. "Як можна раскалоць дэмакратычную пляцоўку. Яна першапачаткова — месца сутыкненняў меркаванняў і пошуку кампрамісаў", каментуе ён.

А вось адзінае, што палітык напісаў пра сыход часткі дэлегатаў Форума са складу яго часовай рады: "У нас свабодны ўваход і там жа выхад".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі