У футбольным клубе БАТЭ адбылося масавы лакаўт гульцоў, паведамляе Tribuna.com.
Былі звольненыя з клуба галкіпер Дзяніс Шчарбіцкі, абаронца Даніла Нячаеў, паўабаронца Дзмітрый Бяссмертны. Варта адзначыць, што Нячаеў і Бяссмертны былі падпісантамі праўладнага ліста спартоўцаў, але гэта ім ужо не дапамагло.
Акрамя таго, без кантрактаў з клубам засталіся капітан Станіслаў Драгун і абаронца Максім Бардачоў.
У снежні 2022-га журналістам стала вядома, што Мінспорту стварыла "чорны спіс" спартоўцаў, з якімі клубам забаронена заключаць кантракты. У яго ўвайшлі 48 чалаек — пераважна ўдзельнікі відэа супраць гвалту ў верасні 2020-га. Пазней стала вядома, што спартовае ведамства выбарачна выключае фігурантаў з "чорнага спісу" па просьбе кіраўнікоў клубаў і за ўдзел у рэжымных мерапрыемствах. Праўда, некаторым спартоўцам не дапамагае і гэта.