У фінале Кубка Федэрацыі Беларусь згуляе з камандай ЗША

У фінале Кубка Федэрацыі Беларусь згуляе з камандай ЗША

Тэнісісткі зборнай ЗША будуць саперніцамі Беларусі ў фінале Кубка Федэрацыі. У паўфінальным матчы яны перамаглі з лікам 3:2 каманду Чэхіі  і прыедуць у Мінск на вырашальны паядынак.

Беларуская зборная выйшла ў фінал пасля перамогі над Швейцарыяй, таксама з лікам 3:2. Паўфінальны матч праходзіў 22-23 красавіка на кортах “Чыжоўка-Арэны”.

Выніковы матч адбудзецца 11-12 лістапада. Мяркуецца, што ў ім зможа прыняць удзел Вікторыя Азаранка, якая пасля нараджэння дзіця плануе вярнуцца на корты летам гэтага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі