Прадзюсар Джані Нунары плануе зняць працяг карціны "300 спартанцаў" рэжысёра Зака Снайдэра.
Нунары, які працаваў над фільмамі "Ад заходу да
світанка", "Адступнікі" і "300 спартанцаў", сказаў, што ён і Марк
Кэнтан ужо плануюць "ці сіквэл ці прыквэл 300", паведамляе Slashfilm.
Зак Снайдэр таксама пацвердзіў, што плануе ўдзельнічаць у здымках новых
"300 спартанцаў" і ўжо абмяркоўваў карціну з Фрэнкам Мілерам, аўтарам
коміксу "300" аб бітве спартанцаў з шматтысячным войскам персаў пры
Фермапілах.
Па словах Снайдэра, Мілер збіраецца пачаць працу над
чарговым коміксам пра спартанцаў і, калі ў яго атрымаецца "што-небудзь
класнае", то Снайдэр зніме працяг карціны.
Нагадаю, што не так даўно
"300 спартанцаў" Снайдэра атрымалі ўзнагароду Saturn Awards
Кінаакадэміі навуковай фантастыкі, фэнтэзі і жахаў, як лепшы фільм года
ў жанры "экшн/трылер".
Фота: www.coolchaser.com