У фан-зонах і зонах гасціннасці чэмпіянату выпілі амаль 110 т піва

Пра такія вынікі першых чатырох дзён чэмпіянату свету па хакеі паведамляюць "Мінск-навіны".



У "Чыжоўка-Арэне", "Мінск-Арэне", фан-зонах і зонах гасціннасці хакейныя заўзятары з'елі 7,5 т шашлыка, больш за 20 т каўбасак і курыных крылцаў грыль і выпілі 109,4 т беларускага піва.



Па словах прадаўцоў, найбольшым попытам у замежнікаў карыстаюцца дранікі, каўбаскі вясковыя, смажанка, шашлык, іншыя прадукты грыль.



Больш за ўсё грошай за чатыры дні турысты патрацілі ў "Мінск-Арэне" — 4,5 млрд рублёў. Тут жа прадалі і максімальную колькасць піва — 37 т. На другім месцы — зона гасціннасці каля Палаца спорту. Тут тавараабарот склаў 4,1 млрд рублёў. У Студэнцкай вёсцы госці выдаткавалі 2,1 млрд рублёў, а ў "Чыжоўка-Арэне" тавараабарот склаў 1,9 мільярда рублёў.



Фота — minsknews.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі