У Еўропе патаннелі гатэлі – да 98 еўра за суткі

У параўнанні з 2009 г. кошт гатэляў у Еўропе знізіўся на 10% і складае 98 еўра ў сярэднім. Гэтыя лічбы вынікаюць з аналізу 50 тысяч запытаў пра кошты гатэляў на партале Trivago. Самыя дарагія кошты ў Жэневе (176 еўра) і Капенгагене (130), у Нямеччыне – 90, у Польшчы і Венгрыі – па 65. Цэны рэкордна нізкія ажно з 2004 г., інфрамуе "Нямецкая хваля".

Дарэчы, турыстычны партал TripAdvisor апублікаваў і спіс самых брудных гатэляў Еўропы. 30 млн удзельнікаў апытання прызналі самымі бруднымі гатэлі Брытаніі. У Англіі  - 6 з дзесяці самых замурзаных гатэляў Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі