У Еўрапарламенце заклапочаныя ўсебаковым падпарадкаваннем Беларусі Маскве

Святлана Ціханоўская выступае ў Еўрапарламенце, 13 верасня 2023 года / twitter.com/Tsihanouskaya

Святлана Ціханоўская выступае ў Еўрапарламенце, 13 верасня 2023 года / twitter.com/Tsihanouskaya

13 верасня Еўрапарламент ухваліў новы даклад аб адносінах ЕС з Беларуссю (453 — "за", 21 — "супраць", 40 устрымаліся). Дэпутаты заклікаюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі "вызваліць усіх палітычных зняволеных і рашуча асуджаюць ролю мінскага рэжыму як саўдзельніка расійскай агрэсіўнай вайны супраць Украіны". У Еўрапарламенце "з вялікай заклапочанасцю адзначаюць паўсюднае палітычнае, эканамічнае, ваеннае і культурнае падпарадкаванне Беларусі Маскве, якое ператварае краіну дэ-факта ў дзяржаву-сатэліт, якая размяшчае тактычную ядзерную зброю пад расійскім камандаваннем".

Еўрадэпутаты заклікаюць да ўзмацнення жорсткасці санкцый ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі. Кіраўніца Еўрапарламента Раберта Метcола таксама выступае за пашырэнне санкцый супраць рэжыму. Яна заявіла, што беларускія дэмакратычныя сілы будуць па-ранейшаму падтрымлівацца.

13 верасня ў Еўрапарламенце выступала кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская. Яна заклікала дэпутатаў Еўрапарламента падтрымаць еўрапейскую перспектыву Беларусі і заклікала парламент вывесці адносіны з дэмакратычнай Беларуссю на новы ўзровень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі