У Эстоніі збіраюцца правесці акцыю прымірэння

Эстонцаў і рускіх заклікаюць дарыць адзін аднаму белыя цюльпаны.  У інтэрнэце і праз sms-паведамленьні ў Эстоніі распаўсюджваецца заклік да жыхароў гэтай краіны, у тым ліку рускамоўных, прыносіць белыя цюльпаны да вядомых грамадскіх месцаў. Гэта мусіць дэманстраваць адзіную будучыню ў жыхароў Эстоніі і добрыя ўзаемадачыненні людзей.

У закліках гаворыцца, што мінулае Эстоніі было рознае, але будучыня адна. Па меркаванні ініцыятараў мерапрыемства, белы колер для гэтай акцыі быў выбраны таму, што ён сімвалізуе мір і спакой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі