Вы тут

У Эстоніі хочуць адмовіцца ад манет у 1 і 2 еўрацэнты

Фота з адкрытых крыніцаў

Эстонія плануе адмовіцца ад манет наміналам 1 і 2 еўрацэнты. Банк Эстоніі адзначае, што кожны год накіроўвае ў крамы два грузавікі з гэтымі дробнымі еўрацэнтавымі манетамі, якія потым вельмі рэдка выкарыстоўваюцца. Таму іх прапануюць вывесці з абарачэння, а кошты пры разліку наяўнымі проста акругляць. Пры гэтым у безнаяўных разліках пакупнік будзе плаціць дакладны кошт. Мяркуецца, што прынцып акруглення не прывядзе да павелічэння коштаў.

Апытанні грамадскай думкі паказваюць, што болей за палову жыхароў Эстоніі падтрымліваюць укараненне правіла акруглення. У верасні было праведзенае даследаванне фінансавых паводзінаў і тады за акругленне выказаліся 57% рэспандэнтаў, 33% не падтрымалі, а 10% не змаглі адказаць на пытанне.

Раней пяць краінаў Еўрасаюза адмовіліся ад манет у 1 і 2 еўрацэнты і перайшлі на акругленне. Гэта Фінляндыя, Нідэрланды, Бельгія, Ірландыя і з гэтага года — Італія, піша delfi.lv