У ЕС пракаментавалі праект новай беларускай Канстытуцыі

Будынак Еўракамісіі ў Брусэлі
Будынак Еўракамісіі ў Брусэлі

У Брусэлі "прынялі да ведама" апублікаваны ў панядзелак праект паправак да беларускай канстытуцыі, але пры гэтым нагадалі, што чакаюць ад Мінска іншых крокаў.

"Для ЕС прыярытэтам застаецца спыненне рэпрэсій, вызваленне палітычных зняволеных, сапраўдны інклюзіўны дыялог, які павінен прывесці да новых, свабодных і сумленных прэзідэнцкіх выбараў пад наглядам Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека", — заявіў прадстаўнік Еўракамісіі. Так ён адрэагаваў на просьбу агенцтва РІА "Новости" пракаментаваць папраўкі ў беларускую канстытуцыю.

Праект паправак у Асноўны закон краіны быў апублікаваны напярэдадні. Папраўкі мяркуюць сярод іншага шэраг змяненняў у структуры ўлады. Мяркуецца, што праект будзе вынесены на рэфэрэндум у канцы лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі