У Ельску 2-гадовы хлопчык кінуў цацку ў вогнішча і сам загарэўся

У Ельску 2-гадовы хлопчык кінуў цацку ў вогнішча і сам загарэўся

У Ельску ў Гомельскай вобласці 2-гадовы хлопчык кінуў цацку ў вогнішча і сам загарэўся. Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося яшчэ да 8-й гадзіны раніцы 22 чэрвеня. 33-гадовая маці займалася гаспадарчымі працамі і на падворку запаліла вогнішча на металічным дыску. У нейкі момант зайшла ў дом. Якраз тады хлопчык і кінуў у агонь цацку з палімернага матэрыялу. Загарэўся рукаў яго адзення. Старэйшая сястра забегла ў дом і паклікала маці, якая і патушыла вадой агонь, выклікала хуткую. Дзіця шпіталізавалі ў Ельскую раённую бальніцу ў цяжкім стане.

Вядома, што ў сям'і выхоўваецца трое дзяцей. Маці знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Падчас здарэння бацька быў на працы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі