У электрычцы пад Масквой затрымалі беларуса з двума пісталетамі

У электрычцы пад Масквой затрымалі беларуса з двума пісталетамі

У электрычцы ў Маскоўскай вобласці Расіі затрымалі беларуса з двума "прадметамі, падобнымі на пісталеты". Нарад транспартнай паліцыі звярнуў увагу на пасажыра, які распіваў у вагоне алкаголь. Падчас размовы з праваахоўнікамі мужчына нерваваўся. Калі ў яго запыталіся, ці мае пры сабе забароненыя прадметы, ён прызнаўся, што ёсць зброя. На руках пасажыра імгненна апынуліся кайданкі. Яго высадзілі на станцыі Люберцы і адвялі ў дзяжурную частку. Там падчас агляду і знайшлі верагодна пісталеты і дзве абоймы, у адной з якіх былі шэсць патронаў, інфармуе sb.by.

Высветлілася, што быў затрыманы рэцэдывіст. У Беларусі мужчына быў асуджаны 30 разоў. Ён знаходзіўся у міждзяржаўным вышуку. Цяпер на яго распачалі новую крымінальную справу, артыкул — "Незаконнае набыццё, перадача, збыт, захоўванне, перавозка або нашэнне зброі, яго складовых частак, боепрыпасаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі