У Екацярынбургу праціўнікі будаўніцтва храма перакрывалі вуліцу (фота, відэа)

У Екацярынбургу праціўнікі будаўніцтва храма перакрывалі вуліцу (фота, відэа)

У расійскім горадзе Екацярынбург праціўнікі будаўніцтва праваслаўнага храма на месцы сквера ў цэнтры горада перакрывалі вуліцу. Здарэнне адбылося ўвечары 13 траўня. На акцыю пратэсту супраць высечкі дрэваў у скверы прыйшлі да двух тысяч чалавек, людзі сабраліся праз сацыяльныя сеткі. Яны лічаць, што для прамысловага Екацярынбурга дрэвы важней, чым цэрквы. Людзей абурае, што з імі праблему фактычна ніхто не абмяркоўваў, інфармуе "Новая газета".

Пратэстоўцы зламалі плот вакол будаўнічай пляцоўкі (праект фінансуюць буйнейшыя прадпрыемствы Урала), а пасля спрабавалі перакрыць вуліцу. Паліцыя ім гэта не дала зрабіць. Затрымалі чатырох удзельнікаў вулічнай акцыі. Улады абяцаюць правесці нараду і ўрэгуляваць канфліктную сітуацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі