Вы тут

У Дзяржынску на месцы мітынгу ў падтрымку Ціханоўскай зладзілі картынг

Карты на пляцоўцы, аддадзенай раней пад правядзенне мітынгу / Еўрарадыё

У Дзяржынску на пляцоўцы, дзе 4 жніўня была запланаваная сустрэча даверанай асобы Святланы Ціханоўскай з выбаршчыкамі, зладзілі картынг. Ужо ў другой палове дня ў тэлеграм-каналах мясцовыя жыхары пачалі паведамляць, што на запланаваным раней месцы невядомыя збіраюцца праводзіць "спартыўнае мерапрыемства". Правядзенне гонак на картах на месцы правядзення мітынгу абгрунтавалі тым, што давераная асоба, якая мусіла праводзіць мітынг, на дадзены момант адсутнічае. Аднак іншы прадстаўнік Святланы Ціханоўскай, які прыехаў, каб правесці мерапрыемства, сцвярджае, што мітынг павінен адбыцца. Пры гэтым ён спасылаецца на Выбарчы кодэкс.

Прадстаўнікі штаба Святланы Ціханоўскай звязаліся з мясцовым выканкамам, яны спрабуюць высветліць, хто даў дазвол на правядзенне картынгу. Жыхары Дзяржынска здзіўленыя, адкуль у горадзе з'явіліся гоначныя аўтамабілі, бо свайго карт-клуба ў Дзяржынску няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.