У Дзяржынску кандуктар высадзіў з аўтобуса 10-гадовую дзяўчынку

У Дзяржынску кандуктар высадзіў з аўтобуса 10-гадовую дзяўчынку

У Дзяржынску ў Мінскай вобласці кандуктар высадзіў з аўтобуса 10-гадовую дзяўчынку. Яна забылася дома даведку з месца вучобы, інфармуе партал tut.by.

У нядзелю каля 16.20 дзяўчынка, якую завуць Яна, вярталася дахаты ад сваёй цёткі, ехала з аднаго канца горада ў іншы на аўтобусе № 1. У яго, дарэчы, кругавы маршрут, ён ехаў па ўскраіне горада. Там кандуктар і высадзіў школьніцу. Яна не разумела, у які бок ісці (побач не было людзей), разгубілася і заплакала. Пасля дзяўчынка патэлефанавала маці, якая чакала яе на прыпынку каля дома. і тая паехала шукаць дачку. Калі знайшла яе, дзяўчынка была мокрая — ішоў снег.

На наступны дзень маці Яны напісала заяву ў парк № 15 "Мінаблаўтатрансу". Дырэктар папрасіў прабачэння за інцыдэнт. Ён сказаў, што гэта не першы выпадак, у студзені ўжо высаджвалі дзіця (але там былі "іншыя абставіны"). З работнікамі парку правялі тлумачальную працу пра тое, што дзяцей з грамадскага транспарту нельга высаджваць. Аднак адбыўся чарговы інцыдэнт. У парку на днях правядуць апазнанне кандуктара, туды запросяць маці з дзяўчынкай. Кандуктара пакараюць, ён атрымае вымову, паабяцаў дырэктар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі