У Дональда Трампа каранавірус

У Дональда Трампа каранавірус

У Дональда Трампа каранавірус. Пра гэта прэзідэнт ЗША паведаміў у Twitter. Станоўчы тэст на каранавірус і ў першай лэдзі Меланіі Трамп. "Мы неадкладна сыходзім на каранцін і лячэнне, піша 74-гадовы амерыканскі прэзідэнт. — Мы пройдзем праз гэта разам!".

Паведамляецца, што Дональд і Меланія Трамп адчуваюць сябе добра.

Якім чынам мог заразіцца прэзідэнт ЗША? Вядома, што дарадца Хоўп Хікс, якая суправаджала яго ў перадвыбарчых паездках, адчула сябе кепска ў прэзідэнцкім самалёце падчас вяртання ў Вашынгтон. Яе ізалявалі. Пасля гэтага Трампы і здалі тэсты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі