У Докшыцкім раёне школьніца “замініравала” краму, каб пажартаваць

Краму "замініравалі" ў вёсцы Валодзькі Докшыцкага раёна. Падрабязнасці здарэння даведалася нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
"У краму патэлефанавала, як падалося прадавачцы, незнаёмая жанчына і сказала, што ў будынку знаходзіцца бомба. На месца прыехалі сапёры з сабакамі, але бомбы ў вясковай краме не знайшлі. А на наступны дзень у міліцыю прыйшлі бацькі дзяўчынкі-пяцікласніцы і павініліся - маўляў, іхняя дачка пажартавала".

Высветлілася, што дзяўчынка хацела напалохаць знаёмую прадавачку. Гэта ў яе атрымалася, але бацькам, хутчэй за ўсё, давядзецца кампенсаваць сродкі, што былі выдаткаваныя на працу міліцыі, “хуткай дапамогі”, сапёраў, КДБ ды іншых службаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі