У Давосе завяршыўся сусветны эканамічны форум

Сусветны эканамічны форум у Давосе завяршыўся. Сёлета яго наведалі больш за 2 тысяч удзельнікаў, сярод якіх амаль тры дзесяткі кіраўнікоў дзяржаў, больш за сотню міністраў, а таксама кіраўнікі буйных кампаній з самых розных сектараў эканомікі, паведамляе “РИА Новости”.

У прыватнасці, у працы форума прынялі ўдзел дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс і экс-прэм'ер Вялікабрытаніі Тоні Блэр. Апроч асноўнай праграмы ў вядучых прадстаўнікоў бізнесу і дзяржаўных структур адбылося мноства прыватных сустрэч, на якіх яны абмяркоўвалі перспектывы супрацоўніцтва і заключалі кантракты.

Нягледзячы на насычанасць праграмы форума яго ўдзельнікі паспелі не толькі абмеркаваць усе пытанні, але і пакатацца на горных лыжах, паглядзець лядовае шоў з удзелам вядучых расійскіх фігурыстаў і наведаць канцэрты, зладжаныя арганізатарамі форума.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі