У дапаможніку па англійскай мове пабачылі "прапаганду заходніх каштоўнасцяў"
!["Крамольная" старонка з кнігі](/sites/default/files/styles/main_image_watermark_/public/2023-10/pad01.jpg.webp?itok=ypzmD_Po)
"Крамольная" старонка з кнігі / bsuir.by
У Беларусі ў дапаможніку па англійскай мове пабачылі "прапаганду заходніх каштоўнасцяў". Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі пішуць, што нехта з бацькоў першакурснікаў факультэта камп'ютарных сістэм і сетак паскардзіўся ў Мінадукацыі. Гэтага чалавека абурыў хлопец ў жаночай сукенцы на адной з ілюстрацый. На яго думку, гэта самая сапраўдная прапаганда... ЛГБТ. А яшчэ аўтару даносу падалося, што там прысутнічае і БЧБ-сімволіка. Абураны ён і змешчанымі выявамі сцягоў Вялікабрытаніі і ЗША, "недружалюбных краін".
Дапаможнік "Навучанне маўленчай камунікацыі на англійскай мове" быў выдадзены ўніверсітэтам у 2022 годзе. З-за гэтай скаргі падручнік могуць і забараніць.
![У дапаможніку па англійскай мове пабачылі "прапаганду заходніх каштоўнасцяў"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/7788_1.jpg.webp?itok=5s8hk9IE)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.