Вы тут

У дачкі заснавальніка TUT.by заблакавалі банкаўскія рахункі

Яўгенія на архіўным здымку з бацькам Юрыем Зісерам / facebook.com/jenny.cherniavskaia

У дачкі заснавальніка TUT.by Юрыя Зісера Яўгеніі Чарняўскай заблакавалі банкаўскія рахункі. Пра гэта яна напісала ў Facebook: "Проста інтэрнэт-банк стаў паказваць нуль грошай на картах". Яна не выключае, што ў Беларусі арыштавалі і яе маёмасць.

Удава Зісера і маці Яўгеніі Юлія Чарняўская знаходзіцца ў Мінску пад хатнім арыштам. Яўгенія Чарняўская жыве ў Ізраілі. "З якіх грошай на меркаванне ДФР павінны аплачвацца адвакаты?" — задаецца яна пытаннем пасля весткі пра заблакаваныя рахункі.

Пра распачатую крымінальную справу ў дачыненні да "службовых асоб ТАА "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" за "ўхіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры" стала вядома 18 траўня. У той жа дзень у офіс кампаніі і дадому да шэрагу супрацоўнікаў прыйшлі сілавікі, прайшлі ператрусы і затрыманні. Сайт заблакаваны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.