Вы тут

У Чырвоным касцёле будзе імша за пацярпелых, забітых і зняволеных пратэстоўцаў

Касцёл святых Сымона і Алены / Еўрарадыё

У суботу, 5 верасня, у 19:00 у касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) пройдзе імша за ўсіх пацярпелых, забітых і зняволеных падчас мірных акцый у Беларусі. Таксама будуць маліцца за родных і блізкіх пацярпелых. 

Як адзначае catholic.by, прыняць удзел у імшы зможа кожны — не толькі католікі, але вернікі іншых канфесіяў. 

За апошнія дні Чырвоны касцёл стаў адным з сімвалаў пратэстаў. Асабліва гэта стала адчувацца пасля таго, як некалькі дзён таму амапаўцы зачынілі звонку дзверы касцёла, пакуль побач на плошчы Незалежнасці затрымлівалі пратэстоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.