У Чэрвені згарэла "Табакерка" — ужо другая за паўгода

Фота Чэрвеньскага РАНС
Фота Чэрвеньскага РАНС

Уночы на 12 сакавіка на вуліцы Кастрычніцкай у Чэрвені згарэў кіёск "Табакерка". Агонь пашкодзіў сцены і дах кіёска, а таксама дах бліжэйшага аўтобуснага прыпынку. У агні загінулі і тавары, якія ўтрымліваліся ў "Табакерцы".

Чэрвеньскі райаддзел па надзвычайных сітуацыях высвятляе прычыну пажару. Разглядаецца версія падпалу.

За апошнія паўгода гэта другі выпадак, калі ў Чэрвені гарыць "Табакерка". У лістападзе 2020 года такі ж павільён пацярпеў ад пажару на вуліцы Карла Маркса, каля гарадскога рынку.

"Табакеркі" належаць ЗАТ "Энерго-ОИЛ", за якім стаіць блізкі да Аляксандра Лукашэнкі бізнесмен Аляксей Алексін. Планавалася, што па ўсёй Беларусі паставяць 2,5 тысячы такіх кіёскаў. Гэтая ініцыятыва выклікала абурэнне беларусаў, якія выступаюць за здаровы лад жыцця.

На "Табакеркіах" у розных рэгіёнах Беларусі рэгулярна з'яўляюцца палітычныя графіці. Але гараць такія кіёскі рэдка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі