У чэмпіянаце Беларусі "Слуцк" атрымаў валявую перамогу над "Дняпром"

"Днепр" — "Слуцк" / vk.com/mogilevskiydnepr

У пятніцу стартаваў 23-ці тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Слуцк" атрымаў валявую перамогу над "Дняпром" — 2:1. Аўтсайдэр чэмпіянату выйграваў да 67-й хвіліны, а пасля прапусціў два галы.

Лідары першынства свае матчы праводзяць у выходныя. У суботу ў цэнтральным паядынку тура сустрэнуцца мінскае "Дынама" і "Шахцёр".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.