Вы тут

У Чавускім раёне вылецела ў кювет і перакулілася маршрутка з пасажырамі

На месцы здарэння / t.me/uvdmogilev

У Чавускім раёне вылецела ў кювет і перакулілася маршрутка з пасажырамі. На шчасце, людзі не пацярпелі. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Магілёўскай вобласці, здарэнне адбылося ўдзень 24 верасня на 61-м кіламетры аўтадарогі Магілёў — Чэрыкаў — Касцюковічы. Mercedes-Benz Sprinter з'ехаў у кювет пасля таго, як у нейкі момант вадзіцель не саўладаў з кіраваннем.

У салоне былі 10 пасажыраў. Дваім з іх аказалі меддапамогу на месцы. Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.

На месцы здарэння / t.me/uvdmogilev

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.