Вы тут

У чацвер захаваецца спякота — зноў да +33

pixabay.com

У чацвер, 13 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет. 

Уначы будзе пераважна без ападкаў, зранку і ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты. 

Уначы сіноптыкі абяцаюць 14-20  вышэй за нуль, удзень прагназуецца +27...+33. Толькі месцамі па паўночным усходзе чакаецца 24-26 цяпла.