Уначы ў чацвер, 8 снежня, амаль па ўсёй Беларусі магчымыя ападкі — снег, мокры снег, на поўдні — з дажджом. Месцамі слабая завіруха. У дзённыя гадзіны невялікі снег пройдзе пераважна на поўначы краіны. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу, якая захаваецца на асобных участках дарог.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 да -6 градусаў (у Мінску — 1-3 марозу), удзень — ад -2 да +2 (у сталіцы — ад -1 да +1 градуса).

vk.com/belgidromet
