У чацвер, 12 студзеня, у Беларусі чакаюцца толькі невялікія ападкі (снег, мокры снег і дождж). На дарогах краіны месцамі захаваецца галалёдзіца.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -10 градусаў на ўсходзе да +2 на захадзе (у Мінску — ад -4 да -6), у дзённыя гадзіны — ад 0 да -6, а на захадзе Беларусі — да +6 ( у сталіцы — 1-3 марозу).