У чацвер, 2 лютага, ападкі ў Беларусі прагназуюцца толькі часам — снег, мокры снег і дождж. Сіноптыкі папярэджваюць пра наліпанне мокрага снегу, якое магчыма месцамі. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +1 градуса (у Мінску — ад -1 да +1), у дзённыя гадзіны — ад -1 да +4 (у сталіцы — ад -1 да +1).

vk.com/belgidromet
