У чацвер у Беларусі будзе да +14 градусаў, чакаюцца дажджы
![Вясна ў Беларусі / sb.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/yafrjcc6vbxhfl0vkoydcyvatlivdndw.jpg.webp?itok=TQRl7PZm)
Вясна ў Беларусі / sb.by
Уначы ў чацвер, 27 красавіка, ападкі пройдуць амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі. У дзённыя гадзіны дажджы чакаюцца на ўсходзе нашай краіны.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 на захадзе да +10 на ўсходзе (у Мінску — ад +2 да +4), удзень — 8-14 градусаў цяпла (у сталіцы — ад +10 да +12).
У пятніцу і суботу ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Уначы месцамі прагназуюцца мінусавыя тэмпературы.
![У чацвер у Беларусі будзе да +14 градусаў, чакаюцца дажджы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/EMKDqyDomko.jpg.webp?itok=d90OowUa)
vk.com/belgidromet
![У чацвер у Беларусі будзе да +14 градусаў, чакаюцца дажджы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/kjTi2Uu6Nq0.jpg.webp?itok=f8Ohvdjl)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.