У чацвер па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы, у пятніцу яшчэ і мокры снег

Халодны красавік

Халодны красавік / Delfi

У чацвер, 18 красавіка, кароткачасовыя дажджы пройдуць уначы толькі месцамі, а раніцай і ўдзень — амаль ўсёй Беларусі. У асобных раёнах магчымы слабы туман.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -1 да +5 градусаў (на Гомельшчыне — да +7, у Мінску — 1-3 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +7 да +13 (у сталіцы — ад +10 да +12).

У пятніцу прагназуюцца не толькі дажджы, але і мокры снег. На паўночным усходзе чакаюцца моцныя ападкі і наліпанне мокрага снегу. Уначы будзе да -2, удзень — ад +2 на паўночным усходзе да +11 градусаў на поўдні краіны. Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў суботу. У дзённыя гадзіны крыху пацяплее.

У чацвер па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы, у пятніцу яшчэ і мокры снег
vk.com/belgidromet
У чацвер па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы, у пятніцу яшчэ і мокры снег

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі