Вы тут

У чацвер кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі чакаюць у ЦВК

Цэнтрвыбаркам Беларусі / БЕЛТА

У чацвер, 30 ліпеня, у 8:55 кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі чакаюць у ЦВК. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў адзін з кандыдатаў Сяргей Чэрачань. "Навошта? Даведаемся заўтра", — піша ён.

Цяпер праходзіць агітацыйная кампанія. Кандыдаты ў прэзідэнты выступілі на тэлебачанні і радыё. Менавіта 30 ліпеня кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская праводзіць мітынг у Мінску.

У сераду па выніках пасяджэння Савета бяспекі яго дзяржсакратар Андрэй Раўкоў заявіў, што прымаюцца дадатковыя меры бяспекі. Яны датычаць і правядзення масавых мерапрыемстваў, звязаных з выбарчай кампаніяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.