Уначы ў чацвер, 24 лістапада, у Беларусі ападкі (пераважна снег) чакаюцца на поўдні, удзень — амаль па ўсёй краіне. На паўднёвым усходзе снег будзе з дажджом. У многіх раёнах Гомельскай вобласці чакаецца галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Сіноптыкамі там аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -2 да -8 градусаў (у Мінску — 5-7 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -4 да +1 (у сталіцы — ад -1 да -3 градусаў).

vk.com/belgidromet
