У чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы і моцныя ліўні
![Пасля навальніцы / З архіву Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/main_image_watermark_/public/2023-08/weather_bas_20210828_0.jpg.webp?itok=fHj1uJdE)
Пасля навальніцы / З архіву Еўрарадыё
Уначы ў чацвер, 22 чэрвеня, кароткачасовыя дажджы магчымыя месцамі на захадзе Беларусі. У дзённыя гадзіны амаль па ўсёй краіне пройдуць дажджы, навальніцы (у тым ліку і ў Мінску) і месцамі моцныя ліўні. Падчас навальніц прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 м/с.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +13 да +19 (месцамі — 10-12 цяпла, у Мінску — ад +14 да +16), удзень — ад +24 да +29, а на ўсходзе — да +31 градуса (у сталіцы — ад +27 да +29).
![У чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы і моцныя ліўні](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/SJIp-zUKm4U.jpg.webp?itok=xBW3YJWB)
vk.com/belgidromet
![У чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы і моцныя ліўні](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/naZRe4mDHPo.jpg.webp?itok=e7JCjYo4)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.