У чацвер адбудзецца вяселле французскага прэзідэнта і топ-мадэлі

Вяселле прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі і былой італьянскай мадэлі Карлы Бруні прызначана на бліжэйшы чацвер.

Цырымонія адбудзецца ў Елісейскім палацы ў Парыжы. Пра гэта са спасылкай на французскае выданне "Эст репюблікэн" паведамляе “Інтэрфакс”. Газета спасылаецца на "крыніцу, якае будзе прысутнічаць на цырымоніі".

Прэс-сакратар Елісейскага палаца Давід Марцінон і кіраўнік прэс-службы канцылярыі французскага прэзідэнта Франк Луврые адмовіліся даваць якія-небудзь каментары на гэты конт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі