У цэнтры Мінска нечакана пачалася завіруха (фота)

На вуліцы Камсамольскай у Мінску пачаліся здымкі расійскага фільма "Завіруха". Паводле сцэнара фільма ў гарачую спёку нечакана пачалася завіруха.


Кажа рэжысёр фільма Мікалай Пігароў:

"Гэта моладзевы прыгодніцкі фільм, жанравы. Усе падрабязнасці мы пакуль не будзем адкрываць. Называецца "Метелица", а па-беларуску — "Завіруха". У нас гісторыя прыкладна такая, што пасярод гарачага лета пачынае ісці снег, і з'яўляецца розная нечысць, з якой потым нармальныя людзі сутыкаюцца".

Згодна са словамі рэжысёра, кіно здымаюць добрае, як казка, чаго не скажаш па выглядзе запэцканых у крыві актораў.



У шырокі пракат фільм мусіць выйсці ў траўні наступнага года.

"Гэта не фестывальнае кіно і здымаецца яно для шырокага паказу па ўсім свеце. Адзінае, што магу сказаць, — пра вампіраў у нас было кіно ў Расіі, а пра тых, пра каго мы здымаем, ніколі не было. Але жанр вельмі папулярны за мяжой", — кажа рэжысёр.

Фільм будзе прадубляваны па-руску і англійску. Працуе над стужкай рэжысёр Мікалай Пігароў, Ірына Сурыкава і аператар пастаноўшчык Улад Аравенкаў.




Фота аўтара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі