У цэнтры Асіповічаў спрабавалі вывесіць бел-чырвона-белы сцяг

Мінулай ноччу падчас вывешчання бел-чырвона-белага сцягу на цэнтральнай плошчы горада Асіповічы Магілёўскай вобласці міліцыянты затрымалі трох маладафронтаўцаў.

На Арцёма Дудкіна, Андруся Лаўніковіча і Аляксея Цюлькова быў складзены пратакол, у іх канфіскавалі сцяг. У чатыры гадзіны раніцы маладафронтаўцаў вызвалілі.

Прэс-служба Маладога фронту

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі