Двухгадовае дзіця загінула ў Быхаве пасля падзення з пятага паверха, распавялі ў Следчым камітэце Беларусі.
Хлопчык разам з мамай быў у гасцях. У нейкі момант ён залез на тахту, якая стаяла побач з акном, адкрыў акно і зваліўся ўніз. Дарослым аб тым, што здарылася, распавяло іншае дзіця 4-х гадоў. Яно было у пакоі ў момант падзення хлопчыка.
Траўмаванае дзіця даставілі ў рэанімацыю, але выратаваць яго медыкі не здолелі. Следчыя праводзяць праверку.