У Бруселі гаварылі пра змякчэнне візавага рэжыму для беларусаў

Кіраўнік літоўскага МЗС Вігаўдас Ушацкас атрымаў падтрымку камісара па пытаннях правасуддзя, свабоды і бяспекі Еўрапейскай камісіі Жака Баро ў хадайніцтве Літвы аб змякчэнні візавага рэжыму для грамадзян Беларусі.  Гаворка ідзе пра прапановы літоўскага ўраду знізіць плату за візы для грамадзян Беларусі з 60 да 35 еўра, да таго ўзроўню, які ўстаноўлены для ўкраінцаў і расіян. "Баро пагадзіўся, што трэба імкнуцца да таго, каб візы для грамадзян Беларусі каштавалі не даражэй, чым для грамадзян Расіі", — сказаў па тэлефоне з Бруселя Вігаўдас Ушацкас.

Як паведамляе РИА Новости, Баро і Ўшацкас таксама абмеркавалі праект пагаднення пра парадак перасячэння мяжы жыхарамі памежных раёнаў Літвы, Беларусі і Расіі. Паводле яго, людзі змогуць перасякаць межы без візаў, па спецыяльных дазволах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі